У сваім дзёньніку за 66-ты год, апублікаваны ў часопісе «Дзеяслоў» Уладзімір Караткевіч пісаў наступнае. «Паўстанскі крыж ля дарогі. Неадгабляваны, а так, нібы цэлым дрэвам. Нібы ўзяў рукамі папярочыну і выгнуў яе на ўласных магутных грудзях. Падаў, валілі некалькі разоў. Шкодзіў рознай навалачы, што некалькі разоў тут ішла. Зноў ставілі людзі. Так і ўяўляеш, што яшчэ праз сто год, калі не зьнішчаць, папярочына будзе ледз не над самай зямлёй. Трэ было б добра надтачыць бервяном, надтачыць добрымі шыпамі ( бо ад жалезных скобаў дубу шкода) ды паставіць на ранейшую вышыню».
Аўдыё
-
17:22, 08 лістапад 2021
carviaki.MP3
-
17:24, 08 лістапад 2021
navasiolki.MP3
-
17:21, 08 лістапад 2022
pakuccie.MP3
-
16:43, 08 лістапад 2021
CMKL.MP3
-
16:42, 08 лістапад 2021
rozaluxemburg.MP3
-
16:44, 08 лістапад 2021
hrozava-1.MP3