Жыхары Ерэвану пратэстуюць супраць паставак расейскай зброі Азэрбайджану
Сотні армян правялі дэманстрацыю ў Ерэване 13 красавіка супраць продажу зброі Расеяй у Азэрбайджан - сьцьвярджаючы, што гэта прывяло да ўспышкі баявых дзеяньняў у Нагорным Карабаху. Пратэстоўцы па дарозе да расейскай амбасады скандавалі "Ганьба!" І "Свабодная, незалежная Армэнія!" Некаторыя кідалі яйкі ў пасольства, што выклікала сутычкі з АМАПам.