Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФСБ зацікавілася гімнам са словамі «Россия — безумная наша держава»


Упраўленьне ФСБ Расеі па Крыме і Севастопалі пачало праверку выкананьня сфальшаванага гімну Расеі на першым зьезьдзе Грамадзка-экспэртнай рады пры губэрнатары, паведамляе інфармацыйнае агенцтва FlashCrimea.

«Гэта быў набор слоў, якія ня маюць ніякага дачыненьня да гімну. У цяперашні час праводзіцца праверка» — сказаў суразмоўца агенцтва.

Паводле севастопальскага выданьня ForPost, на адкрыцьці зьезду на экране зьявіўся тэкст гімну Расеі са зьмененымі словамі. Так, у першым радку гімну «Россия — священная наша держава» чамусьці зьявілася слова «вар’яцкая».

Акрамя таго, «музыка гімну суправаджалася дысананснымі нотамі ўперамешку са званічнай какафоніяй».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG