Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У акупаваным Крыме працягваецца суд аб забароне Мэджлісу


Пасяджэньне падкантрольнага Расеі Вярхоўнага суду Крыму паводле позвы аб забароне дзейнасьці Мэджлісу крымскіх татараў пачынаецца ў сталіцы акупаванага паўвострава. Пра гэта паведамляе сайт праекту Радыё Свабода «Крым. Реалии» са спасылкай на ўдзельніка працэсу.

У чацьвер, 7 красавіка, на пасяджэньні суда выступілі пазоўнік, адказчык і ўцягнутыя бакі — прадстаўнікі фактычнай крымскай улады.

Адвакат Джэміль Тэмішаў, які прадстаўляе Мэджліс, не выключае, што суд вынесе рашэньне па справе ўжо 8 красавіка.

Працэс ініцыявала падкантрольны Расеі пракурор Крыму Натальля Паклонская. Кіраўнікі Мэджлісу прагназуюць, што, хутчэй за ўсё, суд задаволіць патрабаваньні пракуратуры.

Міністэрства замежных спраў Украіны выказала рашучы пратэст у сувязі зь дзеяньнямі расейскіх уладаў, накіраванымі на забарону дзейнасьці Мэджлісу. У ААН заклікалі Расейскую Фэдэрацыю не дапусьціць закрыцьця Мэджлісу крымскататарскага народа ў Крыме. Эўразьвяз таксама выказаў занепакоенасьць намерамі забараніць дзейнасьць Мэджлісу.

Вярхоўная Рада Ўкраіны афіцыйна абвясьціла 20 лютага 2014 году пачаткам часовай акупацыі Крыму і Сэвастопаля Расеяй. 7 кастрычніка 2015 году прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў адпаведны закон. Міжнародныя арганізацыі прызналі акупацыю і анэксію Крыму незаконнымі і асудзілі дзеяньні Расеі. Краіны Захаду ўвялі эканамічныя санкцыі. Расея адмаўляе акупацыю паўвострава і называе гэта «аднаўленьнем гістарычнай справядлівасьці».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG