Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мой сябар Марыюш Машкевіч


Вінсэнт ван Гог, «Чаравікі» (1886).
Вінсэнт ван Гог, «Чаравікі» (1886).

Мой сябар Марыюш Машкевіч падарыў мне зімовыя чаравікі — ганарар за урокі мовы. Насіў не здымаючы. Адчуў пад ступаком каменьчык. Час быў напружаны, пісаў «Кулю для прэзыдэнта» і доўга не зьвяртаў увагі на непрыемную драбязу. Але боль павялічваўся. Быў на вакзале ў Варшавы, калі боль стаў нясьцерпным. На вочы трапіла абутковая майстэрня. Малады майстар пакорпаўся ў чаравіку і нешта выцягнуў. Дзівіцца і да маіх вачэй падносіць. Цьвік! Ды нейкі пагнуты. На сабе я адчуў анэкдот пра беларуса, якога на цьвік пасадзілі. Ступак давялося лекаваць.

Ад цьвіка — сьмешна, ад кулі — радасна. Ад беларусаў — цьвік у душы.

Уладзімер Падгол


Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG