Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дранікі


Маёй самай любiмай стравай зь дзяцiнства былі дранiкi. Калi я прачынаўся i чуў iх водар, радасьць мая была бязьмежная. Я ўскокваў з ложка i бег на кухню, дзе бабуля чаравала над патэльняй.

— З чым будзеш есьцi? — пыталася бабуля.

— З рукамi, — адказваў я.

Бабуля сьмяялася i падсоўвала мне дранiк са сьмятанай.

У бабулi былі асаблiвыя дранiкi: вялiкiя, хрумсткiя. Талерка з коптарам ставiлася пасярэдзiне стала. Кожны еў дранiкi са сваiм прысмакам. Бацька і дзед — са скваркамі, мацi — зь яблыкам. Бабуля ела дранiк нi з чым.

— Яны i так смачныя, — казала яна.

Марат Баскiн

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG