Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэньнікі на харчы перапісалі, а на гарэлку пакінулі 


У менскіх крамах пачалі перапісваць цэньнікі з улікам будучай дэнамінацыі. У краме «Радзівілаўскі» новыя цэньнікі выставілі на харчы, аднак пакуль не памянялі на алькагольных напоях.

Пасьля дэнамінацыі кіляграм сьвініны першага гатунку будзе каштаваць 4 рублі 99 капеек (цяпер 49900 руб), хлеб «Смачны Хатні», 0,7кг, будзе каштаваць усяго 85 капеек (цяпер 8500 руб).

Міністэрства гандлю пачало падрыхтоўку да дэнамінацыі і рэкамэндавала крамам ад 1 красавіка афармляць новыя цэньнікі. На іх пазначаюць цэны ў грашовых знаках 2000 і 2009 гадоў.

Адпаведныя рэкамэндацыі былі апублікаваныя на сайце мінгандлю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG