Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да чаго прыводзяць звароты да Пуціна: як Вольгу Лі зрабілі ворагам народу ВІДЭА


У роліку курскай дэпутаткі знайшлі «паклёп» і «распальваньне нянавісьці».

Дэпутатку Курскай абласной думы Вольгу Лі западозрылі ва ўзбуджэньні нянавісьці і варожасьці ў дачыненьні да прадстаўнікоў улады. У звароце да Пуціна дэпутатка крытыкавала судзьдзяў і супрацоўнікаў пракуратуры.

Сьледзтва спасылаецца на вынікі лінгвістычнага дасьледаваньня. Запрошаныя праваахоўнымі органамі экспэрты пастанавілі, што ў звароце да Пуціна ўтрымліваюцца выказваньні, накіраваныя на прыніжэньне годнасьці прадстаўнікоў органаў улады, у тым ліку — супрацоўнікаў праваахоўных органаў і судзьдзяў.

«Распаўсюджаная інфармацыя накіраваная на распальваньне нянавісьці і варожасьці да дзейнасьці ўсіх службовых асобаў вышэйзгаданых інстытутаў дзяржаўнай улады як злачыннай і шкоднай для грамадзтва і дзяржавы», — гаворыцца ў паведамленьні Сьледчага камітэту.

Вользе Лі пагражае да 300 тыс. рублёў штрафу і пазбаўленьне волі да двух гадоў.

Гэта ўжо другая справа супраць дэпутаткі Вольгі Лі. Пасьля публікацыі звароту да Пуціна яе ўжо падазравалі ў паклёпе.

У 2013 годзе дэпутат ўжо станавілася героем фэдэральных навінаў: тады яна запісала ролік, у якім заклікала не плаціць за паслугі ЖКГ. «Я ўсяго толькі прапаную рабіць тое, што некалькі гадоў таму прапанаваў Уладзімір Пуцін», — тлумачыла яна.

Вольга Лі расказала карэспандэнту Свабоды, як у 24 гады яна стала дэпутатам, а цяпер, напярэдадні трыццацігодзьдзя, апынулася ворагам усіх курскіх чыноўнікаў і палітыкаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG