Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Reuters: Расея завозіць у Сырыю больш, чым выводзіць


«Аляксандр Отракоўскі».
«Аляксандр Отракоўскі».

Агенцтва ацаніла пастаўкі «сырыйскага экспрэса» пасьля загаду аб вывадзе войскаў.

Пасьля афіцыйнага заканчэньня апэрацыі ў Сырыі і загаду аб вывадзе войскаў Расея павялічыла пастаўкі ў гэтую краіну: караблі «сырыйскага экспрэсу», якія плывуць праз праліў Басфор, выглядаюць цалкам загружанымі ў паўднёвым кірунку і пустымі — у зваротным, гаворыцца ў аналітычным матэрыяле агенцтва Reuters.

Агенцтва прыводзіць сьпіс судоў, якія прайшлі праз Басфор ў напрамку Сырыі з 14 сакавіка — у гэты дзень прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін абвясьціў аб заканчэньні апэрацыі і вывадзе расейскіх войскаў.

Праз тры дні пасьля загаду з порта Наварасійск ў Тартус, дзе знаходзіцца расейскі пункт забесьпячэньня ў Сырыі, адправіўся ледакол «Яўза». «Што бы ён ня вёз, гэта быў вельмі цяжкі груз, ён сядзеў так нізка ў вадзе, што яго ватэрлінія была ледзь бачная», — гаворыцца ў матэрыяле.

Разам з «Яузой» у Сырыю прайшлі яшчэ два судны: вялікія дэсантныя караблі «Цэзар Кунікоў» і «Саратаў». Звычайна яны выкарыстоўваюцца для перавозкі войскаў і ваеннай тэхнікі. «Саратаў» выглядаў цалкам загружаным, кіруючыся ў паўднёвым кірунку, і пустым на шляху ў Расею.
Прыкладна ў той жа час турэцкія блогеры, вядучыя рэсурс Bosphorus Naval News, сфатаграфавалі два вайсковыя караблі «Мінск» і «Аляксандр Отракоўскі», а таксама дапаможнае судна «Двініца-50», які накіроўваліся ў Расею. Два апошнія судна выглядалі разгружанымі.
Трафік грамадзянскіх грузавых судоў паміж Расеяй і Сырыяй таксама не дэманструе прыкметаў зьніжэньня, канстатуюць у Reuters.
Аналіз руху судоў забесьпячэньня, названых «сырыйскім экспрэсам» яшчэ да афіцыйнага пачатку апэрацыі ў Сырыі, раскрывае карціну паставак толькі часткова, адзначаюць аўтары публікацыі. Невядома, што менавіта перавозяць суда і колькі ваеннай тэхнікі вывозіцца гіганцкімі грузавымі самалётамі. Але фактычна Расея пастаўляе больш рыштунку і матэрыялаў у Сырыю, чым адпраўляе назад, лічаць аналітыкі.
Таксама па падліках Reuters, пасьля загаду аб вывадзе войскаў авіябазу Хмэймім пакінулі каля паловы самалётаў. Як мінімум 36 баявых машын не было выведзена, падлічылі ў агенцтве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG