Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Bild: ДНР і ЛНР кіруе ценявы ўрад з Масквы


Лідэры сэпаратыстаў Захарчанка і Пушылін.
Лідэры сэпаратыстаў Захарчанка і Пушылін.

Паводле атрыманых выданьнем дакумэнтах, ценявым кабінэтам кіруе ФСБ.

Самаабвешчанай рэспублікі ДНР і ЛНР на тэрыторыі Ўкраіны кіруе ценявы ўрад з Масквы, лічаць нямецкія журналісты.

На сайце нямецкай газэты Bild ў ноч на 30 сакавіка былі апублікаваныя вынікі праведзенага журналістамі расьсьледаваньня. Згодна датаваным 23 кастрычніка 2015 года пратаколам пасяджэньня ў Дзярждуме міжведамаснай камісіі па аказаньні гуманітарнай падтрымкі жыхарам паўднёва-ўсходніх раёнаў Данецкай і Луганскай абласьцей, кіраваньне сэпаратысцкімі тэрыторыямі падзелена паміж шасьцю рабочымі групамі пяці расейскіх міністэрстваў.

Ценявы ўрад Данбасу кантралюе ўсе сфэры — ад збору падаткаў і фінансаваньня аднаўленьня інфраструктуры да гандлю энэргарэсурсамі і гэтак далей. Такім чынам, сьцьвярджае Bild, гэтыя рэгіёны разглядаюцца як сувэрэнная расейская тэрыторыя.

Сярод тых, хто ўваходзіць у ценявы ўрад, пазначаны віцэ-прэм’ер Дзьмітрый Козак, намесьнікі міністраў эканамічнага разьвіцьця і фінансаў — Сяргей Назараў і Леанід Гарнін. Працу ценявога кабінэта, як сьцьвярджае выданьне, курыруе ФСБ.

На думку журналістаў, калі ўсе прыведзеныя дакумэнты адпавядаюць рэальнасьці, то «Менскія пагадненьні» можна лічыць даўно праваленымі, а палітычнае кіраўніцтва так званых ДНР і ЛНР — ня больш чым марыянэткамі Крамля". Любыя выбары ў гэтым рэгіёне ня будуць мець ніякага сэнсу, паколькі рэальная ўлада знаходзіцца ў Маскве, падкрэсьліваецца ў апублікаваным матэрыяле.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG