Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская помсьлівасьць


Томас Ікінс, «Месца для купаньня» (1885).
Томас Ікінс, «Месца для купаньня» (1885).

1987. Шаша Менск-Вільня. Кабіна МАЗа, гаварлівы кіроўца.

— Сам я з Расеі. Бацьку майго пасьля вайны пад Ашмянамі старшынёй у калгас прыслалі. Сталін вам, беларусам, не давяраў. Бацька, царства яму нябеснае, страшную рэч зрабіў: цьвінтар і капліцу зруйнаваў пад сьвінарнікі. І вось пайшоў я з тамтэйшымі хлопцамі купацца. А лепшы сябра мяне проста з адхону сьпіхнуў. Я бултыхаюся, а аднаклясьнікі стаяць і глядзяць моўчкі, як муляй даўлюся. Але — выплыў нейкім цудам.

— Вы да бацькі-старшыні адразу пабеглі? — пытаюся.

— Нікому нічога не сказаў. Пацаны мяне амаль запаважалі. Хаця бацьку майму ўсё адно не даравалі, ведаю. Вы, беларусы, помсьлівыя...

Партызаны!

Уладзіслаў Ахроменка

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG