Мяркуючы па пошце Свабоды, эканамічныя праблемы, якія перажывае Беларусь, турбуюць усё большую колькасьць людзей. Масава скарачаюцца заробкі, расьце беспрацоўе. Улада заявіла, што ў хуткім часе падніме ўзрост выхаду на пэнсію – і ў выніку сотні тысяч людзей старэйшага веку замест сацыяльнай падтрымкі, на якую разьлічвалі, самі вымушаны будуць яшчэ шэраг гадоў плаціць унёскі ў пэнсійны фонд.