Аляксандар Фядута: Мэмуары Мураўёва варта прачытаць і спаліць
Выдавецтва “Лімарыюс” ашчасьлівіла чытачоў мэмуарамі графа Міхаіла Мураўёва, якога найбольш ведалі па мянушцы “Вешальнік”. Гэта ён падпісаў сьмяротныя прысуды Кастусю Каліноўскаму і яшчэ 127-мі паўстанцам. Чым беларускаму чытачу могуць быць цікавыя ўспаміны ката? Госьцем перадачы – укладальнік кнігі Аляксандар Фядута.