Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фідэль Кастра раскрытыкаваў Абаму пасьля яго візыту на Кубу


Заявы Барака Абамы падчас яго знаходжаньня на Кубе Фідэль Кастра назваў «салодкамоўнымі».

Кубінскі лідэр Фідэль Кастра, які перадаў у 2006 годзе кіраўніцтва краінай свайму брату Раўлю, назваў «салодкамоўнымі» заявы, якія зрабіў прэзыдэнт ЗША Барак Абама за час свайго нядаўняга візыту на Кубу.

89-гадовы Фідэль Кастра напісаў пра гэта ў сваёй калёнцы ў адным з кубінскіх СМІ, адзначае агенцтва Reuters. «Ёсьць меркаваньне, што кожны з нас меў рызыку сардэчнага прыступу, слухаючы гэтыя прамовы», — піша Кастра, зьвяртаючы ўвагу чытачоў на шматлікія спробы Вашынгтона зрынуць і аслабіць кубінскі камуністычны ўрад.

Фідэль Кастра таксама падкрэсьлівае, што яго краіна здольная намаганьнямі свайго народу вырабляць прадукты і матэрыяльныя даброты. «Мы ня маем патрэбы ў тым, каб імпэрыя нам што-небудзь пастаўляла», — адзначае ён у публікацыі.

Барак Абама, які пабываў раней у сакавіку на Кубе з трохдзённым візытам, з Фідэлем Кастра не сустракаўся. Гэта быў першы візыт дзейнага амэрыканскага прэзыдэнта на Кубу за апошнія амаль 90 гадоў. У сваіх выступах Абама казаў пра тое, што для ЗША і Кубы настаў час пакінуць мінулае ззаду і імкнуцца да таго, каб у будучыні дзьве дзяржавы ўзаемадзейнічалі «як сябры і добрыя суседзі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG