Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тысячы чалавек ўзялі ўдзел у акцыях да Дня Волі ў Менску: поўнае ВІДЭА

Сьвяткаваньне скончылася каля ўнівэрсаму "Рыга". Дазволенае ўладамі месца акцыі - Парк Дружбы народаў - удзельнікі праігнаравалі. Паводле розных падлікаў, у сьвяце ў Менску ўзялі ўдзел 1500-2500 чалавек.


Коратка

«Купалаўская» і «кастрычніцкая» калёны аб'ядналіся. Каля кінатэатру «Кастрычнік» моладзь зладзіла пэрформанс. Частка маніфэстантаў рушыла ў бок унівэрсаму «Рыга». Палітычныя лідэры заклікалі ўдзельнікаў разысьціся, моладзь засталася сьпяваць і танчыць. Усяго, паводле розных падлікаў, у акцыі ўзялі ўдзел 1500-2500 чалавек. Міліцыя не перашкаджала мітынгоўцам.

>> ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ <<

11:45 25.3.2016

У Менску дазволеная акцыя пачнецца а 18.00 каля кінатэатру «Кастрычнік». За гадзіну за гэтага Мікола Статкевіч заклікаў ускласьці кветкі да помніка Янку Купалу — але гэта ня ўзгоднена з Менгарвыканкамам.

У іншых гарадах Беларусі сёньня таксама заплянаваныя ўрачыстасьці — пікеты, мітынгі, ўскладаньне кветак да магілаў дзеячоў БНР. Чакаюцца рэпартажы нашых карэспандэнтаў.

Тым часам у сацяльных сетках зьяўляюцца паведамленьні пра тое, што студэнтаў сталічных унівэрсытэтаў просяць не хадзіць на Дзень Волі і нават раней адпускаюць з заняткаў, каб тыя зьехалі дадому.

А што ў вас? Пішыце пра сёньняшнія падзеі ў сваіх гарадах з хэштэгам #ДзеньВолі.

13:45 25.3.2016

Сьвяточны сюрпрыз віцяблянам ад Барыса Хамайды

Дзень Волі 25 сакавіка найстарэйшы апазыцыйны актывіст Віцебску лічыць галоўным сьвятам — сваім і кожнага сапраўднага патрыёта.

У гэты дзень апазыцыянэр і распаўсюднік незалежных СМІ заўжды выходзіць у цэнтар гораду зь нейкім сьвяточным сюрпрызам для гараджан. Сёньня ягонае «працоўнае месца» пад бел-чырвона-белым парасонам аздобіла новая вышыванка: на белай палатніне чырвонымі літарамі вышыты словы «Радзіма для нас — усё, мы безь яе — нішто! Жыве Беларусь!».

14:08 25.3.2016

У Горадні затрымалі актывістаў, які ішлі віншаваць старшыню гарвыканкаму з Днём Волі

У Горадні пяць актывістаў БХД былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі побач з будынкам Гарадзенскага гарвыканкаму.

Паводле сябра БХД Міколы Баўсюка, іх было пяцёра. Яны прыпыніліся перад уваходам у выканкам, каб зрабіць памятныя здымкі. Тут да іх падышоў міліцыянт і запрасіў прайсьці ў пастарунак для праверкі дакумэнтаў.

— Мы прыйшлі, каб павіншаваць з Днём Волі старшыню гарвыканкаму Мечыслава Гоя, прынесьлі яму ў падарунак бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня», а таксама кароткую гісторыю БНР. Пасьпелі толькі сфатаграфавацца побач з будынкам, і да нас адразу падышоў міліцыянт. Сказаў, што пойдзем у пастарунак спраўджваць дакумэнты.

14:14 25.3.2016

Старшыня Партыі БНФ: Спробы паставіць пад сумнеў дзяржаўнасьць беларускай нацыі — нікчэмныя

«Дзеячы БНР не зважалі б на перасьцярогі, не зважалі б на хістаньні палітычнай каньюнктуры ці інтарэсы магутных замежных гульцоў — яны зрабілі тое, што мусілі зрабіць дзеля свайго народа», — піша Аляксей Янукевіч у заяве з нагоды гадавіны абвяшчэньня Незалежнасьці БНР.

14:57 25.3.2016

Студэнтаў Горацкай сельгасакадэміі павіншавалі з Днём Волі

​Горацкія актывісты традыцыйна віншавалі студэнтаў раніцай, калі тыя ішлі на заняткі. Інцыдэнтаў з адміністрацыяй вучэльні і зь міліцыяй не было.

15:36 25.3.2016

Берасьце: актывісты ўсклалі кветкі да магілы дзеяча БНР Адама Трыпуса

У Берасьці на Дзень Волі прыйшлі на магілу дзеяча БНР
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:19 0:00

Больш за дзясятак берасьцейскіх актывістаў наведалі Трышынскія могілкі, дзе пахаваны адзін зь мясцовых дзеячоў Беларускай Народнай Рэспублікі — Адам Трыпус.

15:46 25.3.2016

Ліда: У гонар БНР адбыўся малебен «За беларускі народ»

Лідзкія актывісты традыцыйна ўшанавалі магілы дзеячоў БНР у Лідзе і Воранаве. Паводле Станіслава Судніка, кіраўніка мясцовай філіі ТБМ, у Воранава прыехалі больш за дзесяць чалавек. Яны ўсклалі кветкі і запалілі зьнічы на магіле міністра абароны БНР Кіпрыяна Кандратовіча.

Загрузіць яшчэ

Глядзець камэнтары (17)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG