Лінкі ўнівэрсальнага доступу

школа


Альбэрт Анкер, «Школьны экзамэн» (1862).
Альбэрт Анкер, «Школьны экзамэн» (1862).

у школе мы рабілі наступныя рэчы: уключалі краны ў прыбіральнях на паўдня... кідалі ў лайно дрожджы... лавілі малых падшыванцаў і выстрыгалі ім плешыны на галовах... заляталі ў распранальні і выключалі сьвет і харкалі ў розныя бакі — перамагалі тыя вучні, на якіх было як мага болей сопляў... мы размалёўвалі парты і сьценкі... курылі на ўроках «ваеннай падрыхтоўкі»... зьдзекаваліся з трудавіка і гістарыцы... на ўроках расейскай літаратуры не хаваючыся пілі піва — давялі настаўніцу да бальніцы...

але цяпер адзін з нас — адвакат, другі — бізнэсмэн... трэці — хірург... а яшчэ ёсьць кандыдаты, пісьменьнікі, рэклямшчыкі... і ніводнага «батана» сярод нас няма.

а. і. бацкель


Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG