Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перакладаючы Сталіна

  • Аляксандар Лукашук

Аляксандр Герасімаў, «Даклад І. В. Сталіна на 16 зьезьдзе УКП(б)» (1931)

Калі адна начальніцкая галава нядаўна абвясьціла, што крызісу ў Беларусі няма, адно ў галовах, спатрэбілася перакласьці сталінскія словы з падобнай нагоды. Калега адкрыў арыгінал:

«Жить стало лучше, товарищи. Жить стало веселее. А когда весело живется, работа спорѝтся... Если бы у нас жилось плохо, неприглядно, невесело, то никакого стахановского движения не было бы у нас».

Задумаўся, як па-беларуску «спорѝтся», адкрыў руска-беларускі слоўнік, а там як прыклад — «когда весело живется, работа спорѝтся». Так у слоўніках, выдадзеных у 1950-я, у 1980-я, у 1990-я... Усюды ўсьміхаецца ў вусы бацька народаў.

А вось у анлайнавых перакладчыках спасылак на Сталіна няма.

Галоўная надзея дэсталінізацыі.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG