Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнсія і пэніс


Жозэф Байль, «Пасуднік» (1893).
Жозэф Байль, «Пасуднік» (1893).

Што да павышэньня пэнсійнага ўзросту ў Беларусі...

Пралічыў усе варыянты з пункту погляду гендэрнай роўнасьці. Мужчыны жывуць у Беларусі ў сярэднім 66,5, жанчыны — 78 гадоў. Такім чынам мужчыны атрымліваюць пэнсію 6,5, жанчыны — 23 гады. Утрая даўжэй!

Каб было гендэрна справядліва, трэба, каб жанчыны ішлі на пэнсію ў 65, а мужчыны ў 53 — тады ўсе будуць мець па 13 гадоў «заслужанага адпачынку».

Але тады, лічу, час разьвітацца з паняцьцям «жаночая» і «мужчынская» праца.

Мужчыны павінны на сябе браць 50% адказнасьці за хатнюю працу. Гэта значыць, памагаць з мыцьцём посуду, праньнем, гатаваньнем абедаў.

Пэніс зусім гэтым заняткам не перашкаджае.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG