Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усё для народу


Чарлз Кортні Каран, «Эгіпецкія гарлачыкі» (1888).
Чарлз Кортні Каран, «Эгіпецкія гарлачыкі» (1888).

1953-ці. Над возерам толькі чайкі. Ні качак, ні лебедзяў — ім ежы няма. Бацька кліча мяне разам ссоўваць човен у ваду, уваходжу ў яе і нечакана правальваюся ў ледзяную ямку, адкуль нейкая таямнічая падземная сіла бурліць фантанчыкамі пяску. Яшчэ, яшчэ... «Крынічкі», — тлумачыць бацька, нахіляецца, зачэрпвае ваду драўляным каўшом, што ляжыць на дне чоўна, і прагна п’е, нібыта ўсё жыцьцё пакутаваў ад смагі. Потым працягвае коўш мне...

...На адным з журналісцкіх сэмінараў галоўны рэдактар якойсьці з абласных «праўдаў» праліў сьлязу па Байкале — маўляў, гіне такі цуд. Я нагадаў пра Нарач. «А што Нарач?! — ускінуўся калега. — Там такі курорт пабудавалі! Усё для народу!»

Сяргей Ваганаў

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG