Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвал экспарту, пэрспэктывы кангрэсу дэмакратычных сілаў і БНФ супраць сірыйскіх уцекачоў


Сёлета даходы ад экспарту Беларусьсю калійных угнаеньняў ўпалі на 37%, нафтапрадуктаў - на 33%. Ці азначае гэта крах рэнтнай эканомікі? Якія шляхі вырашэньня гэта сытуацыі? Што не падзялілі Статкевіч і Лябедзька? Якія пэрспэктывы правядзеньня кангрэсу дэмакратычных сілаў? Кааліцыя правацэнтрысцкіх партыяў – БНФ, БХД і рух «За Свабоду» - адмовіліся ўдзельнічаць у кангрэсе дэмакратычных сілаў, ініцыяваным М.Статкевічам, У. Някляевым, С.Шушкевічам. Чым тлумачыцца гэтая адмова? Ці будзе ўсё ж скліканы кангрэс? БНФ супраць сірыйскіх уцекачоў Як варта расцэньваць заклік партыі БНФ прадухіліць магчымы прыезд сірыйскіх мгірантаў у Беларусь? Згубіць ці набудзе партыя прыхільнікаў гэтай заяваю? Каму ў Беларусі не падабаецца заклік партыі? Як ён спалучаецца з лёзунгам «Беларусь – у Эўропу»?

XS
SM
MD
LG