Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя прадпрымальнікаў на Кастрычніцкай плошчы і Плошчы Незалежнасьці

Рэпартаж карэспандэнтаў Свабоды зь несанкцыянаванага мітынгу ў падтрымку ІП на Кастрычніцкай плошчы.

16:19 28.2.2016

Прадпрымальнікі ідуць на плошчу Незалежнасьці

Пасьля мітынгу на Кастрычніцкай плошчы ўдзельнікі акцыі вырашылі перамясьціцца на плошчу Незалежнасьці.

Адказнасьць узяў на сябе прадпрымальнік Аляксандар Макаеў.

Ён сказаў Свабодзе, што спадзяецца, што на шляху калёну пабачаць мінакі і, магчыма, далучацца да акцыі.

У акцыі цяпер бяруць удзел некалькі соцень чалавек, яны скандуюць «Далучайся!», «Работу!», і «Жыве Беларусь!».

16:11 28.2.2016

16:01 28.2.2016

Трансьляцыя зь мітынгу ў Youtube заблякаваная, глядзіце нас у Фэйсбуку

Просім прабачэньня, але Жывой трансьляцыі на канале Радыё Свабода ў Youtube ня будзе.

Мы плянавалі яе рабіць, але па тэхнічных прычынах гэта аказалася немагчымым. Мы высьвятляем, у чым праблема, і абавязкова вырашым гэтае пытаньне да нашых наступных трансьляцыяў. Глядзіце жывую трансьляцыю з суполкі Свабоды на Фэйсбуку.

15:57 28.2.2016

Людзі скандуюць «Банду — прэч!»

На мітынгу дробных бізнэсўцаў у Менску выступіў паліытк Мікола Статкевіч.

«Яны зьнішчаюць ІП і тлумачаць гэта рэформамі. Рэформы — гэта роўныя ўмовы, гэта калі ёсьць канкурэнцыя ў сельскай гаспадарцы. Нам толькі павышаюць кошты, але мы ня ведаем, колькі рэальна каштуюць паслугі і тавары. Забярэм назад гэты ўказ — будзе іншы. Трэба народная ўлада. Трэба прыбраць банду ад улады. Банду — прэч!».

Людзі падтрымалі гэты заклік.

15:55 28.2.2016

Удзельнікі мітынгу прадпрымальнікаў далучацца да маршу 14 сакавіка

З прапановы Паўла Севярынца ўдзельнікі мітынгу прагаласавалі за далучэньне да маршу прадпрымальнікаў 14 сакавіка.

«Гэты рэжым абрынецца рана ці позна. Але каб паскорыць гэты працэс, трэба салідарнасьць. Заклікаю ўстрымацца ад узаемнай крытыкі і абвінавачваньняў, быць адзінымі», — сказаў Севярынец.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG