Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя прадпрымальнікаў на Кастрычніцкай плошчы і Плошчы Незалежнасьці

Рэпартаж карэспандэнтаў Свабоды зь несанкцыянаванага мітынгу ў падтрымку ІП на Кастрычніцкай плошчы.

15:32 28.2.2016

Прадпрымальнікі «апранулі» Лукашэнку і Ярмошыну

На мітынгу прадпрымальнікаў прайшоў пэрфоманс «Рынак-222», арганізаваны незалежнай рэжысэркай Вольгай Нікалайчык.

Яна прынесла торбу рэчаў, якія сапсаваліся за той час, пакуль прадпрымальнікі не працавалі.

Людзі, якія сабраліся на плошчы, хорам вызначылі, каму якую рэч аддаць. «Абноўкі» атрымалі Аляксандар Лукашэнка, Лідзія Ярмошына, Андрэй Кабякоў, сілавікі, міністры фінансаў і эканомікі.

15:29 28.2.2016

«Мы бачым будучыню без дыктатуры» — студэнты падтрымалі ІП

На мітынгу прадпрымальнікаў прысутнічаюць студэнцкія актывісты, яны прынесьлі транспарант «Мы бачым будучыню без дыктатуры».

15:26 28.2.2016

15:22 28.2.2016

Лябедзька заклікаў не даваць міліцыянтам пашпарты

«Прадпрымальнікі не абмяжоўваюцца гандлёвымі кропкамі, дзе працавалі, а выходзяць на плошчу», — сказаў лідэр АГП на мітынгу індывідуальных прадпрымальнікаў у Менску.

Анатоль Лябедзька праз мэгафон заклікаў не даваць супрацоўнікам міліцыі пашпартныя зьвесткі:

«Мы грамадзяне Беларусі і нічога не парушаем».

15:22 28.2.2016

На мітынгу прадпрымальнікаў пэнсіянэры пратэстуюць супраць жыровак

На Кастрычніцкай плошчы, дзе а 15 гадзіне пачаўся мітынг прадпрымальнікаў за адмену ўказу № 222, сабралося шмат людзей сталага ўзросту.

У інтэрвію Свабодзе яны кажуць, што не зьяўляюцца прадпрымальнікамі, але падтрымліваюць ІП у іх змаганьні супраць законаў, якія накладаюць абмежаваньні на іх дзейнасьць.

Пэнсіянэры кажуць, што прыйшлі на плошчу, бо хацелі б задаць чыноўнікам пытаньні што да павышэньня коштаў на паслугі ЖКГ.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG