Пакуль удзельнічаюць каля 80 чалавек у акцыі на #плошча https://t.co/HnHCAmrvfh
— Радыё Свабода (@svaboda) 28.2.2016
УЖО ПАЧАЛОСЯ! На Кастрычніцкай бел-чырвона-белы сьцяг, з сотню людзей #Плошча ідзе! https://t.co/7cMbEh8Zo9 https://t.co/RzB5cehjAd
— Радыё Свабода (@svaboda) 28.2.2016
Паралельна з трансьляцыяй на Youtube маем асобную трансьляцыю на Facebook!
На 15:00 28 лютага анансаваны несанкцыянаваны мітынг у падтрымку індывідуальных прадпрымальнікаў. На мітынгу маюць прагучаць эканамічныя і палітычныя патрабаваньні. Прадпрымальнікі плянуюць зладзіць пэрформанс: пакінуць на прыступках Палаца рэспублікі рэчы, якімі ім забараняюць гандляваць. Папярэднія два мітынгі на Кастрычніцкай абышліся без затрыманьняў, хоць апошняму заміналі «аранжавыя чалавечкі».
ІП масава не выходзяць на працу ад пачатку году — як яны сьцьвярджаюць, празь немагчымасьць выкананьня ўказу № 222 і іншых законаў і пастановаў. Падобна, што перамовы ІП зь міністэрствамі зайшлі ў тупік: «Пэрспэктыва» заклікае распусьціць рабочую групу і стварыць новую. Але лідэр «Пэрспэктывы» наўрад ці наведае сёньняшні мітынг: ён і Мікола Статкевіча падалі заяўку на санкцыянаваны мітынг 14 сакавіка.
А мы тым часам нагадваем, што пратэсты прадпрымальнікаў у розных формах ідуць у Беларусі ўжо шмат год: