Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Новая газета»: Чаму кіраўніцтву Чачні дазволена мець у Маскве ўзброеных сілавікоў?


Расейскае незалежнае выданьне «Новая газета» апублікавала аб’ёмны матэрыял пад загалоўкам «Як забівалі Барыса Нямцова». Аўтарам выступае Аддзел расьсьледаваньняў «Новай газеты».

У артыкуле сьцьвярджаецца, што імя чалавека, які забіў Нямцова 27 лютага 2015 году паблізу Крамля, паведамілі прэзыдэнту Расеі Ўладзіміру Пуціну ўжо 2 сакавіка.

Паводле вэрсіі газэты, у дакладзе дырэктара ФСБ Аляксандра Бортнікава адзначалася, што выканаўцамі злачынства былі ўдзельнікі групы чачэнскіх сілавікоў з батальёну ўнутраных войскаў МУС Расеі «Поўнач». У артыкуле выказана здагадка, што гэтай групай у Маскве кіраваў намесьнік камандзіра батальёну Руслан Герамееў.

Хуткасьць раскрыцьця злачынства, адзначаюць аўтары публікацыі, відавочна зьвязаная з двума прычынамі. Першая — гэта пытаньне прэзыдэнта «Хто пасьмеў?» Другая — дзеяньні агентуры ў кіраўніцтве Чачэнскай рэспублікі.

Аўтары артыкулу сьцьвярджаюць, што паводзіны прадстаўнікоў чачэнскага кіраўніцтва, часьцяком са сьмяротным зыходам, моцна «надакучылі маскоўскім сілавікам».

Прапаноўваючы свае высновы пра тое, як было ажыцьцёўлена забойства Нямцова, чаму забойцы ня сталі хаваць відавочных доказаў злачынства, а таксама аб іншых аспэктах гэтага беспрэцэдэнтнага палітычнага забойства каля сьценаў Крамля, аўтары задаюць пытаньне, якое ў апошнія месяцы неаднаразова ўзьнікала ў расейскіх сацыяльных сетках: чаму кіраўніцтву Чачні дазволена трымаць у Маскве групу ўласных узброеных прадстаўнікоў, якія фармальна абавязаны клапаціцца пра бясьпеку высокапастаўленых чыноўнікаў, што прыяжджаюць у расейскую сталіцу? Бо такога прывілею няма ў ніводнага іншага рэгіёну Расеі. У публікацыі, у прыватнасьці, гаворыцца, што група чачэнскіх сілавікоў у Маскве ня толькі адкрыта валодае зброяй, але і мае «службовыя пасьведчаньні», якія вызваляюць іх аўтамабілі ад праверак

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG