Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скрабец працягвае галадоўку ў падтрымку Надзеі Саўчанкі


Сяргей Скрабец
Сяргей Скрабец

Былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў і палітвязень Сяргей Скрабец, які 15 лютага пачаў галадоўку салідарнасьці з украінскай лётчыцай Надзеяй Саўчанкай, працягвае акцыю.

«Сёньня вытрымаў даволі вострую спрэчку са сваімі роднымі, — паведаміў Сяргей Скрабец Свабодзе. — Яны кажуць: пачынай есьці, ты дрэнна выглядаеш. Але я адчуваю сябе нядрэнна, у мяне вялікі досьвед галадаваньня. Таму вырашыў працягнуць акцыю.

А вось мой малодшы брат Аляксандар, а таксама Валер Быкаў і Андрэй Астрэйка, якія 15 лютага разам са мной пачыналі супольную галадоўку, учора спынілі яе. Першапачаткова мы ўсе плянавалі пратрымацца да 1 сакавіка. Але хлопцы пераканаліся, што далей ім галадаваць становіцца вельмі цяжка.

Я іх супакоіў. Сказаў: справа ня ў колькасьці дзён галадаваньня, а ў тым, што мы падтрымалі сапраўдную ўкраінскую патрыётку. Галоўнай мэты мы ўжо дасягнулі. Мы зьвярнулі ўвагу на тое, што Надзея — дэпутатка Вярхоўнай Рады, а яе трымаюць у турме.

Асабліва мы абураемся паводзінамі дэпутатаў расейскай Дзярждумы, якія ні слова не сказалі ў падтрымку калегі-парлямэнтара. Там жа ёсьць сапраўдныя казнакрады. І ім, а не Надзеі, трэба сядзець за кратамі».

Надзея Саўчанка
Надзея Саўчанка

«Свабоду Надзеі Саўчанцы — мы галадаем» — так называецца агульнаэўрапейская акцыя салідарнасьці з украінскай лётчыцай, якая галадае ў расейскай турме, чакаючы прысуду. Ініцыявала акцыю група дэпутатаў з Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы.

Надзею Саўчанку — украінскую лётчыцу баевікі ў Данбасе ўзялі ў палон і перадалі ў Расею. 7 сьнежня 2015 году суд у горадзе Данецку Растоўскай вобласьці падоўжыў арышт грамадзянкі Ўкраіны Надзеі Саўчанкі да 16 красавіка 2016 году. Ад 18 сьнежня Саўчанка абвясьціла галадоўку пратэсту. Паводле адвакатаў, пасьля абвяшчэньня прысуду ўкраінка плянуе абвясьціць сухую галадоўку, патрабуючы вызваленьня.

Надзею Саўчанку ў Расеі абвінавачваюць у забойстве двух супрацоўнікаў расейскага тэлебачаньня, а таксама ў замаху на забойства групы сэпаратыстаў і незаконным перасячэньні расейскай мяжы.

Саўчанка і яе абарона абвінавачаньні адкідаюць і заяўляюць, што на момант гібелі расейскіх журналістаў яе ўжо захапілі ў палон сэпаратысты, а потым яна была гвалтам перапраўлена ў Расею.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG