Такую заяву Кэмэран зрабіў на наступны дзень пасьля таго, як дамогся ўгоды аб рэформах Эўразьвязу на саміце ЭЗ у Бруселі.
Кэмэран заявіў, што галасаваньне будзе «адным з самых важных рашэньняў, якія давядзецца прыняць гэтай краіне за час нашага жыцьця».
Пасьля пасяджэньня ўраду 20 лютага Кэмэран сказаў, што яго міністры ўхвалілі рэкамэндацыю Вялікабрытанія застацца ў рэфармаваным Эўразьвязе. Ён заявіў, што Вялікабрытанія будзе мацнейшай і ў большай бясьпецы ўнутры рэфармаванага ЭЗ.
Увечары 19 лютага, пасьля двух дзён інтэнсіўных перамоваў у Брусэлі, Кэмэран дасягнуў пагадненьня з лідэрамі Эўразьвязу, каб прадухіліць выхад Брытаніі з ЭЗ, замацаваўшы «асаблівы статус» краіны.