Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея шкадуе, што Рада бясьпекі ААН адкінула яе праект рэзалюцыі па Сірыі


Дзмітрый Пяскоў
Дзмітрый Пяскоў

Расея выказала шкадаваньне, што Рада бясьпекі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый адхіліла праект рэзалюцыі, які заклікаў спыніць ваенныя дзеяньні Турцыі супраць Сірыі.

Расейскі праект рэзалюцыі па Сірыі, які патрабаваў абараніць сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць Сірыі, не атрымаў дастатковай падтрымкі. Супраць праекту выступілі ЗША і Францыя, якія валодаюць правам вета.

«Мы можам толькі выказаць шкадаваньне, што гэты праект рэзалюцыі быў адхілены», заявіў журналістам прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў 20 лютага.

Ён сказаў, што Расея будзе працягваць аказваць падтрымку наземнай апэрацыі прэзыдэнта Сірыі Башара Асада.

У праекце расійскай рэзалюцыі было патрабаваньне да Турцыі спыніць любыя абстрэлы і парушэньні межаў і адмовіцца ад плянаў уводу наземных падразьдзяленьняў. Пасяджэньне Рады бясьпекі было склікана на просьбу Расеі ў сувязі з абвастрэньнем сытуацыі на сірыйска-турэцкай мяжы і абстрэламі з турэцкага боку курдзкіх пазыцый на поўначы Сірыі.

Пасьля заканчэньня пасяджэньня Рады бясьпекі пастаянная прадстаўніца ЗША пры ААН Саманта Паўэр заявіла, што «было б лепш, калі б Расея выканала тую рэзалюцыю, якую ўсе чальцы Рады ўжо прынялі адзінагалосна ў сьнежні 2015 году і якая павінна была садзейнічаць спыненьню кровапраліцьця ў Сірыі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG