Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Доктар


Люк Філдэс, «Доктар» (1887)
Люк Філдэс, «Доктар» (1887)

Наш дзіцячы доктар быў зь вядомай у мястэчку доктарскай сям’i. I дзяды, i прадзеды яго былi лекарамi. Пасля прыему у бальнiцы, ён наведваў хворых па дамах. Заўсёды ў кiшэнi ён трымаў цукерку цi пячэньку, а пачынаў размову з жарту. Я памятаю, як зайшоўшы да нас, ён правёў даланёю над маёй галавой i мае валасы узнялiся ўверх, як у пудзiла.

— Хлопчык-электрычнасьць, — сур’ёзна сказаў ён i падмiргнуў мне.

Любiў ён паразмаўляць з маiм бацькам, настаўнiкам, аб сучаснай пэдагогiцы. Яна яму не падабалася. Ён рашуча гаварыў:

— Ня трэба выхоўваць дзяцей! Трэба выхоўваць сябе!

Марат Баскін

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG