Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнтагон папрасіў Маскву не атакаваць зоны на поўначы Сырыі


Ілюстрацыйнае фота. Баевікі сырыйскай апазыцыі ў ваколіцах Алепа
Ілюстрацыйнае фота. Баевікі сырыйскай апазыцыі ў ваколіцах Алепа

У гэтых раёнах дзейнічае амэрыканскі спэцназ.

Пэнтагон папрасіў Расею не атакаваць раёны на поўначы Сырыі ў мэтах бясьпекі дзеючых там амэрыканскіх сіл спэцыяльнага прызначэньня.

Падобны крок паказвае на пэўны ўзровень супрацоўніцтва, нягледзячы на заявы ваеннага ведамства ЗША аб адсутнасьці каардынацыі з Масквой.

Расея наносіць паветраныя ўдары па Сырыі з 30 верасьня.

Удары па тэрарыстах, якія знаходзяцца ў Сырыі і Іраку, таксама наносіць міжнародная кааліцыя, якую ўзначальвае ЗША.

Генэрал-лейтэнант Чарльз Браўн, адказны за апэрацыі ВПС у складзе Цэнтральнага камандаваньня ўзброеных сіл ЗША, заявіў у чацьвер у рамках тэлеканфэрэнцыі з журналістамі, што Маскву папрасілі не наносіць удары па геаграфічных зонах у Сырыі ў мэтах «забесьпячэньня ўзроўню бясьпекі» прыблізна 50 амэрыканскіх спэцназаўцаў, якія надаюць дапамогу мясцовым вайскоўцам у барацьбе з «Ісламскай дзяржавай».

«Гэта рэзонны запыт», — удакладніў прэс-сакратар Пэнтагона Пітэр Кук. Паводле яго слоў, Расея «пакуль выконвае» гэтую просьбу. Генэрал-лейтэнант Браўн дадаў, што Масква папрасіла антытэрарыстычную кааліцыю, якую ўзначальвае ЗША, устрымацца ад палётаў у паветраных прасторах над Сырыяй, дзе ў рамках апэрацыі лётаюць расейскія вайскоўцы.

«Звычайна мы там ня лётаем», — сказаў Браўн, дадаўшы, што гэта не складае праблемы.

ЗША ўзначальваюць антытэрарыстычную кааліцыю супраць баевікоў «Іламскай дзяржавы» ў Іраку і Сырыі зь сярэдзіны 2014 году.

У кастрычніку мінулага году Злучаныя Штаты і Расея падпісалі мэмарандум аб узаемаразуменьні па бясьпецы палётаў у Сырыі, накіраваны выключна на прадухіленьне сутыкненьняў амэрыканскіх і расейскіх самалётаў над Сырыяй. Прэс-сакратар Кук таксама распавёў аб просьбе Расеі не выдаваць дэталі пагадненьня аб палётах усіх відаў лятальных апаратаў, пілятуемых і бесьпілётных, у небе над Сырыяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG