Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краіна скаргаў


Уладзімір Сяроў, «Хадакі ў Леніна» (1950)
Уладзімір Сяроў, «Хадакі ў Леніна» (1950)

Калі беларусу кепска — можна напіцца. Як зусім кепска — можна паскардзіцца. Найбольш крыўдлівыя скардзяцца пісьмова. Празь пятнаццаць дзён табе адкажуць... тыя, на каго паскардзіўся або іх начальства. Калі застанесься незадаволеным, перапіска працягнецца, пакуль ня стоміцца скаржнік ці яго не прызнаюць паталягічным квэрулянтам.

Скардзіцца можна на сантэхнікаў, лекараў, прадаўцоў, чыноўнікаў, кантралёраў, суседзяў, мужоў... Бадай, на ўсіх, акрамя Бога і таго, хто «крышку вышэй». Так працуе «лепшая дэмакратыя Эўропы», дзе галоўная свабода — свабода скаргі — адмяняе ўсе іншыя, малазначныя і «неактуальныя». Пішыце скаргі — і вам адпішуць. Вось такі тут майдан...

Толькі куды паскардзіцца на сёлетнюю зіму? Дастала сваімі сюрпрызамі і капрызамі! Мо ёсьць такое міністэрства?

Васіль Аўраменка

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG