Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рукі дзеда


Дзед Талаш.
Дзед Талаш.

1943-ці. Мяне, двухгадовага, маці прывезла з эвакуацыі ў Маскву. І, падаўшыся бліжэй да Беларусі, пакінула на сваю сястру, цётку Надзею. Аднойчы цётка гуляла са мной ля гатэлю «Якорь». Стаміўшыся, пасадзіла на высокі парапэт. Але, відаць, жвавенькі быў хлопчык. Зьехаў з парапэта і быў падхоплены зь лёту нейкім дзядком. «Куды глядзіш, старая варона?! Ледзь дзіця не згубіла...» А «старая варона», зь яе слоў, аж разявіла рот, гледзячы на дзеда і ордэн з-пад расхінутага кажуха...

Ордэн ордэнам, але ж і сёньня мне зусім ня цяжка ўявіць сабе, нават адчуць, рукі дзеда Талаша.

Уратаваў ад калецтва, а мо яшчэ ад чаго горшага...

Сяргей Ваганаў

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG