Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юраў: Санкцыі неэфэктыўныя — яны не паўплывалі на стан Беларусі


Андрэй Юраў
Андрэй Юраў

Вядомы расейскі праваабаронца Андрэй Юраў сказаў Свабодзе, што пасьля зьняцьця санкцыяў з чыноўнікаў і прадпрыемстваў Беларусі Эўразьвяз павінен узмоцнена маніторыць парушэньні правоў чалавека ў краіне.

«Я ані прыхільнік, ані праціўнік санкцыяў. Гэта асобная тэма — што трэба рабіць зь дзяржавай, якая парушае правы чалавека.

З майго пункту гледжаньня, за гэтыя пяць год у Беларусі ў сфэры правоў чалавека практычна нічога да лепшага не зьмянілася. За выключэньнем, вядома, выхаду на свабоду ўсіх палітычных вязьняў. Больш за тое, шэраг заканадаўстваў, зьвязаных са свабодай слова, свабодай сходаў, свабодай асацыяцыяў, нават часткова пагоршыліся.

Я ня ведаю, ці гэта пытаньне санкцыяў, але Эўрапейскі Зьвяз павінен рабіць нейкія захады, зьвязаныя з разуменьнем таго, што „воз і цяпер там“.

Таму я ня бачу ніводнай перамены (акрамя выхаду палітвязьняў), якая б давала сыгнал пра тое, што цяпер нарэшце ў Беларусі з правамі чалавека стала лепш. Я ня ведаю, ці гэта пытаньне санкцыяў, але Эўрапейскі Зьвяз павінен рабіць нейкія захады, зьвязаныя з разуменьнем таго, што „воз і цяпер там“.

Я ня ведаю, ці санкцыі зьяўляюцца фактарам, які стрымлівае. Але я перакананы, што Эўразьвяз цяпер проста абавязаны сачыць за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі разы ў два сур’ёзьней, чым гэта было да моманту адмены санкцыяў. І адпаведна рабіць захады. Ці павінна гэта тычыцца санкцыяў, я ня ведаю. Я ня бачу цяпер эфэктыўных мэтадаў вырашэньня гэтага пытаньня. І гэта пацьвярджае той факт, што пяць гадоў санкцыі былі, але сытуацыя пагаршалася. Гэта значыць, што санкцыі былі неэфэктыўныя».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG