Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сястра


Мікаэль Анкер, «Шпацыр на пляжы» (1896).
Мікаэль Анкер, «Шпацыр на пляжы» (1896).

Займела сястру. Не, не знайшлася невядомая мне крэўніца. Займела ў шпіталі. Ня тую, што называецца сярэднім мэдычным пэрсаналам. Хоць называюць іх сёстрамі, але хіба яны міласэрныя, як было задумана? «Дзе тае міласэрнасьці на ўсіх набярэсься» — відаць, так думаюць. А мо і ня думаюць...

Вось жа, сястра — тая, якой у адзін дзень зробяць тую ж апэрацыю, як і вам. А калі яшчэ ў адной палаце будзеце, то зусім крэўныя. Адным болем, адною крывёй назаўсёды зьвязаныя.

Хоць разыдзецеся, разьедзецеся зь ёю ў розныя бакі, хоць мо ніколі не сустрэнецеся болей, а ўсё роўна — не-не ды згадаеце: «Як там мая сястра?..»

Ала Петрушкевіч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG