Працягваецца Менская кніжная выстава з удзелам міжнародных гасьцей, сваю праграму прапануюць пасольствы Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Францыі (пр. Пераможцаў, 14).
Сьвятары і навукоўцы зьбяруцца ў Менску на дэбаты «Навука і рэлігія ў 21-м стагодзьдзі». Будуць абмяркоўвацца сучасныя факты «за» і «супраць» існаваньня біблейскага Бога або падыходы царквы і навукі да генэтычнага кланаваньня. (Пачатак а 19-й, кавярня «Хто такі Джон Голт?», вул. Шорная, 20, уваход платны).
У галерэі TUT. by прэзентацыя кнігі «Выбраных твораў» Міхася Стральцова, укладальнік Міхась Скобла. (пр-т Дзяржынскага, 57, ст. м. «Міхалова»), пачатак у 17:30).
У менскім гандлёвым цэнтры «Аутлета» адкрыецца сэндвіч-бар украінскай сеткі Fresh line (пр. Жукава, 44, у 15:00).
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1839 — адбыўся Полацкі царкоўны збор, які скасаваў Берасьцейскую царкоўную унію 1596 году.
1910 — у Вільні прайшла першая пастаноўка тэатральнай трупы Ігната Буйніцкага, пачынальніка беларускага прафэсійнага тэатру.
1974 — адбыўся арышт Аляксандра Салжаніцына, які быў абвінавачаны ў здрадзе Радзіме і пазбаўлены савецкага грамадзянства. 13 лютага ён быў высланы з СССР (дастаўлены ў ФРГ самалётам).
1992 — Беларусь усталявала дыпляматычныя адносіны з Вугоршчынай.
2004 — у Брусэлі пачало працу прадстаўніцтва Эўрапейскай кааліцыі «Свабодная Беларусь», дзе на грамадзкіх пачатках занятыя беларусы, што жывуць у Бэльгіі або атрымалі там палітычны прытулак.
2009 — у ноч з 11 на 12 лютага ў цэнтры «Кардыялёгія» праведзеная першая ў Беларусі перасадка сэрца.
2015 —У Менску завяршыўся саміт «нармандзкай чацьвёркі» і сустрэча Трохбаковай кантктннай групы па Данбасу, дамовіліся спыніць агонь і адвесьці цяжкую тэхніку.
У гэты дзень нарадзіліся:
1809 — Чарлз Дарвін, брытанскі навуковец-прыродазнаўца, заснавальнік эвалюцыйнай тэорыі пра паходжаньне відаў жывёл і расьлін.
1809 — Абрагам Лінкальн, амэрыканскі прэзыдэнт.
1872 — беларускі мастак, выдатны майстар пэйзажу Вітольд Бялыніцкі-Біруля.
1941 — беларускі харавы дырыжор Міхаіл Дрынеўскі.
1942 — беларускі скульптар Генадзь Буралкін.
У гэты дзень памерлі:
1798 — Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, апошні польскі кароль і вялікі князь літоўскі.
1804 — Імануіл Кант, нямецкі філёзаф.
Цытата на памяць:
«Выбарчы бюлетэнь мацнейшы за кулю».
Абрагам Лінкальн.