Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маратон «Люблю Беларусь» зрабіў прыпынкі ў Гомелі і Варшаве


Гомель.
Гомель.

11 лютага маратон «Люблю Беларусь» наведаў адразу два гарады — Гомель і Варшаву.

У Варшаве да акцыі далучыліся беларускія студэнты. Яны вывесілі бел-чырвона-белы сьцяг у раёне «Ochota», які знаходзіцца амаль у цэнтры гораду.

Варшава.
Варшава.

«Гэтым мы выказалі сваю салідарнасьць зь беларускімі маладафронтаўцамі, — кажа адзін з удзельнікаў акцыі. — Варшава — гэта частка некалі агульнай для нас дзяржавы, Рэчы Паспалітай. Таму сьцяг, вывешаны намі, падкрэсьлівае гістарычную еднасьць і прыналежнасьць Беларусі да эрапейскай сям’і».

У Гомелі нацыянальны сьцяг вывесіла маладая актывістка. Гэта адбылося ў цэнтральным парку гораду на мосьце праз раку Сож.

«Гомель — адзін з памежных з Расеяй гарадоў, — кажа дзяўчына. — Таму бел-чырвона-белы сьцяг Хрыста павінен аберагаць яго, як нішто іншае. Лічу, што яшчэ існуе небясьпека для нашай краіны з боку ўсходняга суседа».

Паводле арганізатараў з «Маладога фронту», маратон «Люблю Беларусь» працягваецца. Ён ужо наведаў 7 мясьцінаў. «Можаш далучыцца й ты. Для гэтага дастаткова вывесіць нацыянальны сьцяг на вуліцы свайго горада. Любіш Беларусь? Дакажы тое справай!» — заклікаюць маладафронтаўцы.

Арганізатары заклікаюць дасылаць свае фота на э-мэйл: gonzospirit.j@icloud.com, а таксама на press.mfront@gmail.com — афіцыйную пошту Маладога Фронту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG