Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Быць Кацяй Муму: інтэрвію з акторкай, што грае ролю расейскай «палітычнай прастытуткі» 


Ірына Вілкава
Ірына Вілкава

Расейскі рэжысэр Уладзімір Мірзоеў зьняў фільм «Яе звалі Муму» — пра вайну кампраматаў у Расеі 2010 году. Тады ў сеціва трапілі ролікі з апазыцыйнымі расейскімі палітыкамі. Яны займаліся сэксам і нюхалі какаін з адной дзяўчынай — Кацяй Герасімавай па мянушцы Муму. Ролікі былі выкладзеныя на сайце моладзевага крыла «Адзінай Расеі».

Акторка Ірына Вілкава, якая ўдзельнічала ў здымачным працэсе з самага пачатку, распавяла Радыё Свабода пра тое, як гэта — быць Кацяй Муму. Інтэрвію ўзяла Іна Дзянісава.

РС: Мірзоеў сказаў, што думка здымаць фільм прыйшла, калі вы сядзелі ў яго дома, за круглым сталом. І ты сказала: «Як бы я хацела яе сыграць».

Ірына Вілкава: Мірзоеў заўсёды кажа, што я першая пачала. А я кажу, што ён першы. На самай справе я ўжо не памятаю: мы сядзелі, абмяркоўвалі, і ўсім адначасова прыйшла думка, што гісторыя вельмі кінэматаграфічная.

Кацярына Герасімава
Кацярына Герасімава

РС: Ты ведала пра Кацю Муму і яе ахвяры?

Ірына Вілкава: Наогул, так. Ведала.

РС: Зь сеціва? Ці ад некага асабіста? Ведаю, што ты тады мела зносіны з Ільлём Яшыным.

Ты што, ня ведаеш? Гэта чувак, які пераспаў з Муму!

Ірына Вілкава: Ну вось ад яго і даведалася. Калі ён прыйшоў да нас у «Док» на спэктакль, я пра яго нічога ня ведала. А нехта сказаў: «Ты што, ня ведаеш? Гэта чувак, які пераспаў з Муму!» Я спытала: «Што за Муму?» Адно зь першых пытаньняў, якое я задала Яшыну, было: «Цябе калі-небудзь правакавалі?» Потым, сапраўды ў Мірзоева у гасьцях усплыла гэтая тэма. Мы падумалі, што гэта наша гісторыя Маты Хары. Вядома, тая Мата Хары была іншага маштабу — а ў нас якая рэчаіснасьць, такая і Мата Хары. Пасьмяяліся. А потым Уладзімір Уладзіміравіч [Мірзоеў] сказаў: «Дык займіцеся, Іра. Вы ж пішаце». І папрасіў узяць інтэрвію ва ўдзельнікаў падзей.

Кацярына Герасімава
Кацярына Герасімава

РС: Гэта значыць, ты працавала над сцэнаром?

Ірына Вілкава: Хутчэй удзельнічала ў вэрбацімах. Узяла шмат інтэрвію. Гэта быў 2013 год.

РС: Суразмоўцаў папярэджвалі аб тваім званку?

Ірына Вілкава: Уладзімір Уладзіміравіч папярэджваў — каб яны не падумалі, што іх зноў правакуюць. Адзіным, каму я тэлефанавала без папярэджаньня, быў Лімонаў. Зь ім у мяне здарылася вельмі кароткая і вельмі мацерная размова. Я патэлефанавала: «Здрасьце, я вось хацела ўзяць у вас інтэрвію з нагоды Каці Муму». — «Каго, ...? Сучка, ... не звані мне больш, зразумела? Ідзі на...».

РС: Чаго гэта ён?

Ірына Вілкава: Ну як. Тэлефануюць: «А памятаеце, вы трахалі дзяўчынку?» Я б і сама паслала.

РС: Лімонаў не падаецца чалавекам, які стаў бы саромецца.

Ірына Вілкава: Думаю, яго адказ быў вельмі лімонаўскі. Ня хочацца яму пра гэта гаварыць — ён і не гаворыць.

РС: А астатнія?

Ірына Вілкава: Насамрэч усе вобразы ў нас зборныя. Ёсьць падобныя рысы. Але гэта не вэрбацім, не дакудрама, ня мокюмэнтары. Гэта мастацкія вобразы.

РС: Пэрсанажы ўсё роўна адгадваюцца. Немагчыма ў Яфіме Шыфрыне не пазнаць Шэндэровіча.

Ірына Вілкава: Ня думаю, што Яфім Шыфрын граў Шэндэровіча. Ён чалавек зь вялікай самаіроніяй. А вось Пеця Фёдараў наогул паняцьця не меў, каго ён грае.

РС: Калі ты запісвала вэрбацім, наколькі ўдзельнікі былі з табою адкрытыя? Яны саромеліся?

Гэта крыху дзіўна — распавядаць маладой дзяўчыне аб сваіх сэксуальных перамогах.

Ірына Вілкава: Мне здаецца, яны былі шчырыя настолькі, наколькі маглі. Гэта крыху дзіўна — распавядаць маладой дзяўчыне аб сваіх сэксуальных перамогах. Мы разумелі увесь камізм сытуацыі. І гэта заўсёды было на ўзроўні жартаў — нада мной, над сабой, над сытуацыяй, над Кацяй.

РС: Яны аджартоўваліся? Закрываліся?

Ірына Вілкава: Я задавала дастаткова адкрытыя пытаньні.

РС: Напрыклад? Колькі разоў? Ці добра ў вас атрымлівалася?

Ірына Вілкава: Ну, так. Ну, мне было цікава, як я буду гэта граць. Таму я пыталася: «А як яна сябе паводзіла? А што вы пра гэта падумалі?»

РС: Яны не саромеліся? Мужчыны часта саромеюцца гаварыць пра сэкс.

Якім бы перамога ні павярнулася скандалам, перамога застаецца перамогай, а мужчына — мужчынам.

Ірына Вілкава: Мужчыны ахвотныя пра гэта пагаварыць! Гэта ж іх перамогі! Якім бы перамога ні павярнулася скандалам, перамога застаецца перамогай, а мужчына — мужчынам. Самая сьмешная размова ў мяне была зь Дзьмітрыем Арэшкіным. Яго прататып не ўвайшоў у фільм. Хоць, калі я пісала сцэнар, ён быў маім галоўным героем. З Арэшкіным было вельмі цікава і сьмешна размаўляць. Ён быў адзіным, хто адразу спаліў Кацю. Адзіным, хто ня стаў нічога зь ёй рабіць. З усімі, якія давалі інтэрвію, мы сустракаліся ў кавярні. Арэшкін паклікаў мяне да сябе дадому. Прызначыў сустрэчу вельмі позна — і дома. Мне стала не па сабе. Але я спытала сябе: «Стварэньне я баязьлівае ці ролю сыграю добра?» — І паехала. Позна ўвечары, у спальны раён. Прыяжджаю — ён дома, з жонкай. Усаджваюць мяне на кухні і ён пачынае расказваць.

РС: Жонка побач сядзіць?

А вы ведаеце, я сама дызайн ў сваёй кватэры рабіла, можа быць, вы паедзеце паглядзіце?

Ірына Вілкава: Яна камэнтуе! Гэта ўсё было вельмі сьмешна! Арэшкін тады зрабіў на мяне незабыўнае ўражаньне: чалавек зь неверагодна тонкім пачуцьцём гумару. Каця Муму сустрэлася зь ім у нейкай кавярні і прадставілася мастацтвазнаўцам. Розным людзям яна прадстаўлялася па-рознаму: камусьці журналісткай, камусьці мастацтвазнаўцам, камусьці дачкой багатых бацькоў. Арэшкіну вырашыла адрэкамэндавацца мастацтвазнаўцам — і тады ён загаварыў зь ёй пра зваротную пэрспэктыву ў рускіх іконах. Пасыпалася. Ён: «Добра, што-небудзь прасьцейшае, пра авангард пагавару». На што яна: «А вы ведаеце, я сама дызайн ў сваёй кватэры рабіла, можа быць, вы паедзеце паглядзіце?» А потым захацела заплаціць за яго рахунак, ён тут жа зрэагаваў: «А раптам ты шпіёнка, потым раскажаш усім, што за Арэшкіна дзяўчаты ў кавярні плацяць?» Не паехаў глядзець дызайн, заплаціў за сябе рахунак, зганьбіў мастацтвазнаўцу.

РС: А астатнія?

Ірына Вілкава: Астатнія паехалі і «паглядзелі дызайн».

Ірына Вілкава
Ірына Вілкава

РС: Ты пыталася ў суразмоўцаў: я да яе падобная?

Ірына Вілкава: Яны часам задавалі пытаньне, а хто будзе граць, я казала, што я, бачыла зьдзіўленьне. Я зьдзіўлялася больш за ўсіх. Калі Ўладзімір Уладзіміравіч прапанаваў мне ролю, я сказала: «У мяне зь ёй нічога ж агульнага!» На што ён адказаў: «Іра, чым далей артыст ад пэрсанажа, тым больш паміж імі паветра, тым цікавей на гэта глядзець». Па сутнасьці, яе характар — гэта адсутнасьць характару. Яна павінна была быць звычайнай, шэрай. Проста рыбай такой.

РС: У цябе яна атрымалася іншай. Там унутры цэлы сьвет, яна трагічная гераіня!

Ірына Вілкава: Гэта дзякуючы Ўладзіміру Ўладзіміравічу. Таму Каця Муму ў нашым фільме ня Каця і не Муму. Адзін з гледачоў спытаў Мірзоева: «Навошта вы надзялілі яе якасьцямі, якіх у яе няма?» Таму што тое, што здарылася, ужо даўно адышло на другі плян. І тут цікава было разглядаць пад лупай працэс зараджэньня асобы ў пустых вачах. Як у гупешкі пачынае зараджацца сьвядомасьць. Мозг — оп! — уключаецца. Пра гэта, як мне здаецца, фільм. А не пра Кацю, не пра Муму, не пра апазыцыю, не пра Пуціна і не пра рэвалюцыю.


Цалкам інтэрвію можна прачытаць тут.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG