Менск — прэзэнтацыя беларуска-ўкраінскага альманаха «Справа». Імпрэза адбудзецца ў межах «Года ўкраінскай літаратуры з кнігарняй логвінаЎ». У прэзэнтацыі альманаха бяруць удзел галоўны рэдактар Алесь Наварыч, Наталка Бабіна, Пётр Кулік, Ліда Наліўка ды іншыя аўтары. Кнігарня «логвінаЎ» (Незалежнасці 37а). Пачатак а 19-ай.
У гісторыі:
1494 — заключаны «вечны мір» паміж Вялікім князем літоўскім Аляксандрам і Вялікім князем маскоўскім Іванам III, які завяршыў вайну 1487-1494 гадоў.
1917 — У выніку мэксыканскай рэвалюцыі прынятая Канстытуцыя Злучаных Штатаў Мэксыкі.
1940 — Пачалася дэпартацыя некаторых катэгорый насельніцтва з Заходняй Беларусі ва ўнутраныя раёны СССР.
1946 — Уступіла ў дзеяньне «Дамова паміж СССР і Польскай Рэспублікай аб савецка-польскай дзяржаўнай мяжы». Юрыдычна зафіксаваны пераход Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі ад Польшчы да СССР. Польшчы перадавалася Беластоцкая вобласьць.
1958 — Гамаль Абдул Насер вылучаецца на пасаду прэзыдэнта Аб’яднанай Арабскай Рэспублікі (аб’яднаная дзяржава Сірыі і Эгіпту, праіснавала з лютага 1958 па верасень 1961 году)
1979 — Аятала Рухала Мусаві Хамейні абвясьціў Іран ісламскай дзяржавай
1992 — Усталяваны дыпляматычныя адносіны паміж Беларусьсю і Аўстрыяй
У памяці:
1923 — Нарадзіўся Леанід Шчамялёў, беларускі жывапісец, народны мастак Беларусі
1930 — Нарадзіўся Расьціслаў Янкоўскі, беларускі актор
1637 — Памёр Іосіф Вельямін Руцкі, беларускі пісьменнік, уніяцкі царкоўны дзеяч
1964 — Нарадзіўся Уладзімір Ляхоўскі, беларускі гісторык
1999 — Памёр Васіль Лявонцьеў, амерыканскі навуковец-эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы
2003 — Памёр Нічыпар Пашкевіч, беларускі крытык і літаратуразнаўца
Цытата:
«Беларус паўстане тады, калі ў яго забяруць апошняе. Калі сьцярпець апошні зьдзек ужо не магчыма. Але ён паўстане. Якімі дамовамі ды й актамі акупанты не імкнуліся замацаваць сваё захопніцтва, прыйдзе час і гэта ўсё распаўзецца „струхнелымі“ ніткамі. А паняволены народ здабудзе сваю волю».
Уладзімір Ляхоўскі