Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель абяцае не адмяняць санкцыі супраць Расеі


Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель падчас сустрэчы з прэзыдэнтам Пятром Парашэнкам у Бэрліне заявіла, што Францыя і Нямеччына будуць і надалей падтрымліваць Украіну на шляху да поўнага спыненьня агню на Данбасе і ўсталяваньня там міру.

Акрамя гэтага, Мэркель падвяла вынікі выкананьня менскіх пагадненьняў. Канцлер канстатавала, што за год не дасягнута поўнага спыненьня агню, што зьяўляецца ўмовай для рэалізацыі іншых пунктаў менскіх дакумэнтаў. Мэркель таксама паведаміла, што працягваецца праца над працэсам прасоўваньня канстытуцыйнай рэформы ва Ўкраіне. Для гэтага маніторынгавай місіяй АБСЭ ва Ўкраіне высьвятляюцца пытаньне правядзеньня мясцовых выбараў у Данецкай і Луганскай абласьцях.

Асобным пунктам перамоваў лідэраў дзьвюх краінаў было пытаньне санкцыяў у дачыненьні да Расеі. Канцлер заявіла, што паколькі менскія дамоўленасьці не рэалізаваныя да канца, то санкцыі давядзецца працягнуць. Калі б дамоўленасьці былі цалкам выкананыя, то, магчыма, можна было б адмовіцца, але гэтага пакуль не адбылося. Паколькі першай і галоўнай умовай іх адмены зьяўляецца выкананьне менскіх пагадненьняў і спыненьня агню, чаго няма, то і рашэньне аб працягу санкцыяў зразумелае.

Пра сытуацыю на Данбасе і санкцыі супраць Расеі падчас сустрэчы казаў і Парашэнка. Паводле яго слоў, жудасна, што прайшло паўтара года пасьля падпісаньня пагадненьняў у Менску, а да гэтага часу на Данбасе існуюць сур’ёзныя праблемы ў галіне бясьпекі. Працягваюцца абстрэлы Ўзброеных сілаў Украіны і цывільнага насельніцтва. Са студзеня ўкраінскія падразьдзяленьні на Данбасе асабліва часта траплялі пад агонь: каля 40 раз на дзень. Акрамя таго, місія АБСЭ і ў далейшым падвяргаецца абмежаваньням падчас маніторынгу ў рэгіёнах, якія знаходзяцца пад кантролем сэпаратыстаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG