Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З Інстаграма Кадырава зьнікла відэа Касьянава ў «аптычным прыцэле»


Рамзан Кадыраў
Рамзан Кадыраў

Лідэр ПАРНАС раней абвінаваціў Кадырава ў пагрозе забойствам.

З Інстаграма кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава выдалены разьмешчаны ў нядзелю ўвечары відэаролік з апазыцыянэрамі Міхаілам Касьянавым і Уладзімерам Кара-Мурза-малодшым, зьнятымі праз стылізаваны аптычны прыцэл. Прадстаўнік «Інстаграма» паведаміў «Ведамасьцям», што ролік выдалены самой сацыяльнай сеткай за парушэньне правілаў сэрвісу. Відэа, паводле яго слоў, парушае патрабаваньне паважаць іншых сябраў супольнасьці.

Скрыншот з Інстаграма Рамзана Кадырава, кадар зь відэароліку з апазыцыянэрамі Міхаілам Касьянавым і Уладзімерам Кара-Мурза-малодшым, зьнятымі праз стылізаваны аптычны прыцэл
Скрыншот з Інстаграма Рамзана Кадырава, кадар зь відэароліку з апазыцыянэрамі Міхаілам Касьянавым і Уладзімерам Кара-Мурза-малодшым, зьнятымі праз стылізаваны аптычны прыцэл

Відэаролік, які суправаджаецца двума подпісамі: «Касьянаў прыехаў у Страсбург за грашыма для расейскай апазыцыі» і «Хто не зразумеў, той зразумее», па-ранейшаму даступны на старонцы Рамзана Кадырава «Ўкантакце».

Сам старшыня апазыцыйнай Партыі народнай свабоды Касьянаў назваў відэа «пагрозай забойствам дзяржаўнага дзеяча па матывах варожасьці» і заявіў пра намер зьвярнуцца ў праваахоўныя органы. Ягоны намесьнік Кара-Мурза ў эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы» нагадаў, што ўжо амаль год прайшоў з моманту забойства апазыцыянэра Барыса Нямцова, і заявіў, што сьляды гэтага злачынства «відавочна вядуць у Грозны».

Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў у панядзелак ня стаў камэнтаваць відэа, апублікаванае кіраўніком Чачні, заявіўшы, што ў Крамлі ня сочаць за Інстаграмам Рамзана Кадырава.

Кіраўнік Савета па правах чалавека пры прэзыдэнце Расеі Міхаіл Фядотаў заклікаў не ўспрымаць ролік Кадырава як пагрозу забойствам, назваўшы яго «мэтафарай».

У студзені Кадыраў у сваіх заявах неаднаразова называў расейскіх апазыцыянэраў «ворагамі народа» і «шакаламі». У Грозным нядаўна прайшоў масавы мітынг у падтрымку Кадырава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG