Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Відэа звароту да «Лідэра нацыі» Назарбаева нагадвае Паўночную Карэю


На зьезд самай вялікай партыі Казахстану «Нур Атан» прыбылі больш за дзьве тысячы чалавек. Многія старанна нахвальвалі Нурсултана Назараева, які нязьменна кіруе краінай ад 1989 года.

У пятніцу, 29 студзеня ў Казахстане прайшоў зьезд найбуйнейшай партыі Кахазстану «Нур Атан», лідэрам якой ёсьць нязьменны ўжо амаль тры дзясяткі год кіраўнік краіны Нурсултан Назарбаеў.

Зьезд наведалі больш за дзьве тысячы чалавек, якія разглядалі перадвыбарчую плятформу (пазачарговыя парлямэнцкія выбары прызначаныя на 20 сакавіка) і зацьвярджалі партыйны сьпіс. Сярод абяцаньняў партыі барацьба зь беспрацоўем і карупцыяй, падвышэньне працягласьці жыцьця, падтрымка нацыянальнай валюты тэнге, якая за 2015 год абвалілася на 85,7%, абагнаўшы нават Беларусь і Ўкраіну.

Падчас зьезду многія ўдзельнікі выказвалі камплемэнты Елбасы — «Лідэру нацыі». Такі тытул афіцыйна носіць Нурсултан Назарбаеў, пераабраны ў 2015 годзе на пяты прэзыдэнцкі тэрмін. Выступоўцы ня проста казалі пра ўсенародную падтрымку, а рассыпаліся ў пахвалах у стылі Паўночнай Карэі, кіраўнік якой носіць тытулы «Бліскучы таварыш», «Новая зорка» і «Геній сярод геніяў вайсковай стратэгіі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG