Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краіны ЭЗ наблізіліся да прыпыненьня дзеяньня Шэнгенскай зоны


Краіны Вышаградзкай групы
Краіны Вышаградзкай групы

Цэнтральная Эўропа рыхтуе запасныя пляны па ўмацаваньні межаў.

Краіны Эўрапейскага Зьвязу павінны быць гатовыя да альтэрнатыўных плянаў ўмацаваньня межаў, пакуль Турэчына і Грэцыя не дамогуцца зьніжэньня хвалі ўцекачоў. Пра гэта заявілі прэм’ер-міністры Чэхіі Багуслаў Собатка і Славаччыны Робэрт Фіца.

Прэм’ер-міністр Чэхіі Багуслаў Собатка склікаў на 15 лютага пасяджэньне Вышаградзкай групы цэнтральнаэўрапейскіх краінаў за тры дні да саміту ЭЗ, які будзе вырашаць міграцыйны крызіс.

Чэская Рэспубліка, Славаччына, Вугоршчына і Польшча прынялі жорсткую пазыцыю па пытаньнях міграцыі і апынуліся ў канфрантацыі з заходнімі суседзямі ЭЗ у дачыненьні да прытоку мігрантаў, які дасягнуў 1 мільёна ў леташнім годзе.

Краіны ЭЗ наблізіліся да прыняцьця рашэньня аб прыпыненьні дзеяньня Шэнгенскай зоны, калі ня ўдасца спыніць колькасьць асобаў, якія шукаюць прытулку, галоўным чынам, з краінаў Блізкага Ўсходу і Афрыкі.

Больш за 40 тысяч чалавек прыбылі ў Грэцыю па моры з Турэччыны ў 2016 годзе, нягледзячы на пагадненьне з Анкарой у справе стрыманьня зыходу сірыйскіх уцекачоў. Собатка зазначыў, што Грэцыя «адмовілася» выконваць свае абавязкі.«Грэцыя ня ў стане забясьпечыць абарону мяжы», — сказаў Собатка на прэсавай канфэрэнцыі са славацкім калегам Робертам Фіца ў Браціславе. Яны падкрэсьлілі, што варта пачаць узгадненьне аднаўленьня сыстэмы памежнага кантролю, каб мець яе напагатове ў выпадку, калі міграцыя ня будзе кантралявацца Турэччынай альбо Грэцыяй.

Большасьць мігрантаў імкнуцца праехаць ў заможныя краіны ЭЗ, такія як Нямеччына, таму колькасьць тых, хто прыбывае ў краіны Цэнтральнай Эўропы, застаецца нізкай.

Краіны рэгіёну выказалі пратэст супраць сыстэмы квотаў у ЭЗ, прызначанай для пераразьмеркаваньня асоб, якія шукаюць прытулку, паміж дзяржавамі-членамі. Яны таксама падкрэсьлілі неабходнасьць больш строгай аховы мяжы ЭЗ і паскоранага ўвядзеньня сумеснага памежнага патруля. ЭЗ, як чакаецца, гатовы ўзгадніць дэталі новай сыстэмы аховы мяжы толькі ў чэрвені.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG