Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 27 студзеня: Дзень памяці ахвяраў Галакосту


Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша

Менск — адкрыцьцё выставы Яўгена Ціхановіча «Фота-малюнкі». Кніжна-выставачная прастора «Кніжная Шафа» (Менск, пр. Дзяржынскага 9). Пачатак а 19-ай.

Міжнародны дзень памяці ахвяраў Галакосту.

У гісторыі:

1527 — перамога войска ВКЛ на чале з Канстанцінам Астроскім над войскам крымскіх татараў на рацэ Гальшанцы

1880 — Томас Эдысан патэнтуе электрычную лямпачку.

1913 — адбылася першая пастаноўка знакамітай камэдыі Янкі Купалы «Паўлінка».

1945 — вызваленьне Асьвенцыму савецкімі войскамі.

У гэты дзень нарадзіліся:

1756 — Вольфганг Амадэй Моцарт, аўстрыйскі кампазытар.

1826 — Міхаіл Салтыкоў-Шчадрын, расейскі пісьменьнік.

1904 — Іван Чымбург, беларускі філёзаф, кандыдат філязофскіх навук, рэктар БДУ.

1935 — Зіновій Бабій, беларускі опэрны сьпявак.


У гэты дзень памерлі:

1901 — Джузэпэ Вэрдзі, італьянскі кампазытар.

1927 — Юры Матулевіч, рымска-каталіцкі дзеяч Беларусі, Летувы й Польшчы.

1983 — Луі дэ Фюнэс, францускі акцёр.

2004 — Ніна Абрамчык, беларуская грамадзка-палітычная дзяячка, пісьменьніца.

2010 — Джэром Дэвід Сэлінджэр, амэрыканскі пісьменьнік.

Цытата на памяць:

Прыкмета нясталасьці чалавека — тое, што ён хоча памерці за сьвятую справу, прыкмета сталасьці — тое, што ён хоча дзеля гэтай справы жыць.

Джэром Дэвід Сэлінджэр

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG