Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Плюс яшчэ паўтысячы: беларускі рубель аднавіў падзеньне


Пасьля таргоў 26 студзеня даляр каштуе 21 251 рубель, эўра — 23 088 рублёў. Расейскі рубель патаньнеў.

Імклівае падзеньне курсу беларускага рубля, якое ішло ад пачатку году, нібы прыпынілася ў пятніцу, 23 студзеня, але працягнулася ў аўторак. Даляр падаражэў на 505 рублёў (+2,4%) і цяпер каштуе 21 251 рубель, а эўра падаражэў на 663 рублі (+2,9%) і цяпер каштуе 23 088 рублёў. Расейскі рубель, наадварот, патаньнеў на 6,57 беларускага рубля (—2,4%) і цяпер каштуе 260,03.

Падзеньне адбылося на фоне працягу падзеньня цэнаў на нафту. За барэль Brent зноў даюць меней за 30 даляраў — 29,85 даляра на момант публікацыі.

Ад пачатку году беларускі рубель патаньнеў больш як на дзьве з паловай тысячы або на 14%, да эўра — на 2788 рублёў або на 13,7%. Расейскі рубель падаражэў ад 1 студзеня толькі на 5 беларускіх, або на 4,7%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG