Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мастацтва — не злачынства!» — Другі дзень суду над актывістамі-графіцістамі. Ужывую

Графіцістаў судзяць за надпіс «Беларусь мае быць беларускай».

Абвешчаны перапынак да пятніцы, 14.30.

Жаромскі заявіў пра ціск сьледчых

Жаромскі на працэсе заявіў, што падчас арышту на яго ў сьледчым ізалятары чынілі ціск, пагражалі 15 гадамі турмы. І цяпер пратаколы гэтых размоваў без адваката зьявіліся ў матэрыялах справы.

Размова пра фарбу, лямпачкі і плястылін

Зачытваюць тэкст тэлефоннай размовы Жаромскага з Касінеравым 18 ліпеня 2015 году, пра лямпачкі, фарбу, плястылін. У размове нецэнзурнай лексыкі амаль няма. Касінераў і Жаромскі пацьвердзілі, што такая размова магла быць. Яны абмяркоўвалі падрыхтоўку да зафарбоўваньня надпісаў фашыстоўскага зьместу, але ў рэальнасьці яны запэцкалі білборды з выявай міліцыянтаў. Пракурор зачытвае тэкст размовы па-беларуску з добрым беларускім вымаўленьнем і стараецца імітаваць інтанацыі.

Пра зьбіцьцё ў судзе маўчаць

Пра ўчорашні інцыдэнт са зьбіцьцём журналіста і актывістаў на працэсе і ў кулюарах нічога ня кажуць. Ні пракурор, ні судзьдзя. Быццам і не было такога інцыдэнту. Калі б хто з удзельнікаў працэсу зрабіў якую заяву ці хадайніцтва, суд мусіў бы рэагаваць, а так — цішыня.

Чалавек, які прыдумаў сабе прозьвішча, захапіўшыся подзьвігам касінераў Каліноўскага

Зачытваюць раздрукоўкі тэлефонных размоваў

У матэрыялах зачытваюць раздрукоўку тэлефоннай размовы Жаромскага з Касінеравым, датаванай 8 траўня 2015 году. Гэта адбылося за дзень да напісаньня графіці. Там гаворка пра падрыхтоўку да гэтай акцыі. Шмат лексыкі, якую пракурор абазначае словам «нецэнзурна». Прыклад: «Ну, ладна, нецэнзурна, бывай, нецэнзурна».

Пякарскага і Жаромскага затрымала ахова

Прыйшлі Пякарскі і Жаромскі. Яны сказалі, што не спазьніліся, а гэта іх затрымала ахова, якая ўчыніла дэталёвы агляд. Тым ня менш судзьдзя Ала Скуратовіч абвясьціла Максіму Пякарскаму і Вадзіму Жаромскаму заўвагу. Працэс прадоўжыўся. Пракурор Сьцяпурка працягнуў зачытваць матэрыялы справы. Цяпер чытае 4 том.

Суд чакае Пякарскага і Жаромскага

Працэс аднавіўся. Але ў залі няма Максіма Пякарскага і Вадзіма Жаромскага. Вячаслаў Касінераў сказаў суду, што яны, як ён мяркуе, проста спазьняюцца і будуць з хвіліны на хвіліну. Суд чакае.

У панядзелак 25 студзеня перад судом Фрунзенскага раёну Менску па «справе графіцістаў» сталі тры хлопцы — Максім Пякарскі, Вячаслаў Касінераў і Вадзім Жаромскі, апошняга адмыслова выпісалі са шпіталя.

Трох хлапцоў вінавацяць у стварэньні графіці «Беларусь мае быць беларускай» і «Рэвалюцыя сьвядомасьці, яна ўжо ідзе...», а таксама ў тым, што запэцкалі сацыяльную рэкляму зь міліцыянтам.

Падчас суду міліцыянты зьбілі журналіста tut.by Паўла Дабравольскага і актывістаў Паўла Сяргея і Максіма Шыціка. У Шыціка разьбітае брыво, у Дабравольскага гематомы на твары і целе, разарваныя куртка і штаны.

XS
SM
MD
LG