Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея можа дэкрыміналізаваць зьбіцьцё і пагрозы забойствам


Законапраект, унесены Вярхоўным судом, раней падтрымаў Пуцін. Цяпер праект узгадніў камітэт Дзярждумы па заканадаўстве і рэкамэндаваў прыняць яго ў першым чытаньні.

Камітэт Дзярждумы Расеі па грамадзянскім, крымінальным, арбітражным і працэсуальным заканадаўстве ўзгадніў у панядзелак, 25 студзеня законапраект, унесены Вярхоўным судом і скіраваны на дэкрыміналізацыю шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Камітэт рэкамэндаваў ніжняй палаце парлямэнту прыняць законапраект у першым чытаньні, перадае «РИА Новости».

Згодна з законапраектам, замест крымінальнай прапанавана ўвесьці адміністрацыйную адказнасьць за зьбіцьцё, пагрозу забойствам ці прычыненьнем цяжкай шкоды здароўю, злоснае ўхіленьне ад сплаты сродкаў на ўтрыманьне дзяцей ці недзеяздольных бацькоў, выкананьне заведама фальшывага дакумэнту.

Законапраект Вярхоўнага суду раней падтрымаў Уладзімер Пуцін:

«Закон павінен быць суворы да тых, хто нанёс страты грамадзтву і дзяржаве, і павінен быць гуманны да тых, хто спатыкнуўся. Знаходжаньне ў турме, сама судзімасьць нэгатыўна адбіваецца на лёсе людзей. Прашу Дзярждуму падтрымаць прапанову Вярхоўнага суду па дэкрыміналізацыі шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу», — казаў ён, дадаўшы, што паўторнае зьдзяйсьненьне злачынстваў, якія прапануецца дэкрыміналізаваць, ужо павінна кваліфікавацца як крымінал.

У Беларусі адказнасьць за нанясеньне пабояў апісваецца ў Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэньнях. За «наўмыснае прычыненьне цялеснага пашкоджаньня, якое не прывяло да кароткачасовага расстройства здароўя або нязначнай стойкай страты працаздольнасьцi», належыцца штраф у 10–30 базавых велічыняў ці адміністрацыйны арышт.

Але адказнасьць за пагрозу забойствам ці прычыненьнем цяжкіх цялесных пашкоджаньняў або зьнішчэньнем маёмасьці апісваецца ўжо ў Крымінальным кодэксе. Паводле артыкула 185 такая пагроза караецца грамадзкімі працамі, штрафам, папраўчымі працамі тэрмінам да двух год, арыштам да 6 месяцаў ці абмежаваньнем волі на тэрмін да двух год.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG