Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар энэргетыкі Расеі: Беларусь разьлічвае на зьніжэньне кошту газу, аднак рашэньне пакуль не прынята


Беларусь разьлічвае на перагляд формулы аплаты за газ, аднак рашэньне пакуль не прынята, паведаміў міністар энергетыкі РФ Аляксандар Новак.

«Яны хочуць перагляду формулы, якая прапісана ў адпаведнасьці з пагадненьнем, але рашэньня пакуль няма», — цытуе Новака ТАСС.

13 студзеня віцэ-прэм'еры Расеі і Беларусі Аркадзь Дварковіч і Уладзімір Сямашка правялі перамовы, аднак не змаглі дасягнуць дамоўленасьцей аб зьніжцы на газ. Паводле слоў намесьніка міністра энэргетыкі РФ Анатоля Яноўскага, «пакуль не дамовіліся, новай даты сустрэчы няма». Пры гэтым Яноўскі дадаў, што гаворка ідзе ўжо не пра 10-працэнтнае зьніжэньне, а пра абсалютныя лічбы.

Намесьнік міністра энэргетыкі Беларусі Вадзім Закрэўскі раней казаў журналістам, што міністэрства энэргетыкі разьлічвае на зьніжэньне кошту расейскага газу ў 2016 годзе больш чым на 10 даляраў на 1 тыс. куб. м. Хоць, паводле яго словаў, і сёньня ён прымальны і складае 142,37 даляраў за 1 тыс. кубамэтраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG