Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У бэрлінскую пракуратуру падалі скаргу на сюжэт расейскага ТБ пра згвалтаваную дзяўчынку


Кадар зь сюжэту «Первого канала»
Кадар зь сюжэту «Первого канала»

Сюжэт, мяркуе адвакат, які падаў заяву, скіраваны на распальваньне расавай варожасьці.

На расейскім «Першым канале» ў праграме «Время» 16 студзеня быў паказаны сюжэт пра дзяўчынку з расейскамоўнай сям’і, нібы скрадзеную і згвалтаваную мігрантамі з арабскіх краінаў у Бэрліне. У сюжэце сьцьвярджалася, што паліцыя не займалася расьсьледаваньнем здарэньня, а прымусіла дзяўчынку адмовіцца ад паказаньняў.

Сюжэт у расейскіх сацсетках называюць «Расьпяты хлопчык-2», зьвязваючы яго з колішняй «качкай» «Першага каналу» пра хлопчыка, нібыта расьпятага ўкраінскімі сілавікамі ў Славянску. Паліцыя афіцыйна абвергла заявы і сам факт скраданьня і згвалтаваньня дзяўчынкі.

Цяпер, як паведаміў на сваім Facebook нямецкі журналіст Борыс Райтшустэр, нямецкі адвакат Марцін Люйтле папрасіў пракуратуру Бэрліна праверыць тэлесюжэт на прадмет распальваньня міжрасавай варожасьці.

«Звычайна расейская прапаганда знаходзіцца па-за юрысдыкцыяй нямецкага правасудзьдзя, — піша Райтшустэр. — Але ў сувязі з тым, што да 6 мільёнаў расейскамоўных у Нямеччыне могуць атрымліваць інфармацыю з маскоўскіх тэлеперадач, і з тым, што аўтар працуе ў Бэрліне, гэты выпадак уваходзіць у кампэтэнцыю нямецкага правасудзьдзя».

Журналіст адзначае, што відэа рэпартажу зь нямецкімі субтытрамі прагледзелі на Facebook 1,3 млн чалавек, падзяліліся ім 28 тысяч, яшчэ 3,5 тысячы пакінулі «часткова злосныя камэнтары». Распальваньне варожасьці да бежанцаў, дадае ён, згодна параграфу 130 Крымінальнага кодэксу пагражае пазбаўленьнем волі на тэрмін ад 3 месяцаў да 5 год.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG