Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады арыштавалі кватэру Бяляцкага


Алесь Бяляцкі
Алесь Бяляцкі

Праваабаронца Алесь Бяляцкі пазбаўлены долі ў кватэры, дзе пражывае зь сям’ёй. З чатырохгадовым спазьненьнем на маёмасьць накладзены арышт.

Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі атрымаў пастанову аддзелу прымусовага выкананьня Партызанскага раёну Менску пра тое, што на долю кватэры, у якой ён пражывае зь сям’ёй, накладзены арышт, паведамляецца на сайце «Вясны».

У пастанове гаворыцца, што на выкананьні аддзелу знаходзіцца ліст ад 24 лістапада 2011 году аб накіраваньні долі Бяляцкага ў кватэры (18/100) у кошт канфіскацыі маёмасьці. Але ліст быў выдадзены ў аддзел толькі 14 сьнежня 2015 году, праз 4 гады пасьля напісаньня. У дзень, калі ліст быў напісаны, 24 лістапада, Бяляцкага асудзілі на 4 гады і 6 месяцаў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці за «ўтойваньне прыбыткаў у буйным памеры» (як сьцьвярджае Бяляцкі, грошы былі не асабістыя, а прызначаныя на праваабарончую дзейнасьць).

У выніку абскарджаньняў рашэньняў аб канфіскаванай маёмасьці арышт з долі ў кватэры ў 2012 годзе зьнялі. Але пазьней у тым жа годзе апячаталі офіс «Вясны», маёмасьць зь яго канфіскавалі.

Алесь Бяляцкі не выключае, што прычынай запозьненай актыўнасьці Мін’юсту мог стаць нядаўні зварот Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека да беларускіх уладаў з нагоды невыкананьня рашэньня Камітэту па правах чалавека ААН па ягонай справе.

Пастанову аб канфіскацыі праваабаронца абскардзіў у судзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG