Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 18 студзеня: 80 год Васілю Сёмуху, дзень памяці Віталя Тараса


Васіль Сёмуха
Васіль Сёмуха

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Афіша

Менск — вечарына з нагоды 80-годзьдзя Васіля Сёмухі. Вядоўцы Лявон Баршчэўскі і Андрэй Хадановіч. У межах вечарыны — прэзэнтацыя перавыдання кнігі Фрыдрыха Ніцшэ «Так сказаў Заратустра» ў перакладзе Васіля Сёмухі. Кнігарня логвінаЎ (Незалежнасці 37а). Пачатак а 19-й.

У гісторыі:

1654 — Пераяслаўская рада прыняла рашэньне аб далучэньні Ўкраіны да Расеі.

1919 — пачалася мірная канфэрэнцыя ў Вэрсалі пасьля заканчэньня Першай сусьветнай вайны.

1921 — заснаванае Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі.

1940 — указам Прэзыдыюму ВС БССР у Беластоцкай, Баранавіцкай, Берасьцейскай, Вялейскай і Пінскай абласьцях БССР замест паветаў утвораны 101 раён.

У памяці:

1882 — нарадзіўся Ёсіф Лангбард, архітэктар, аўтар праектаў будынкаў Дому ўраду, Акадэміі навук, Опэрнага тэатру ў Менску, Дому саветаў у Магілёве.

1912 — нарадзіўся Пётра Сыч, пісьменьнік, удзельнік баёў пад Монтэ-Касіна, адзін зь першых супрацоўнікаў Радыё Свабода.

1936 — нарадзіўся Васіль Сёмуха, беларускі перакладчык.

1984 — памер Панцеляймон Панамарэнка, кіраўнік савецкай Беларусі.

2011 — памер Віталь Тарас, беларускі публіцыст, супрацоўнік Радыё Свабода.

Цытата:

Нараджэнца СССР заўсёды лёгка вылічыць у натоўпе ў Эўропе па насьцярожанасьці позірку і пэўнай здранцьвеласьці рухаў. Чым больш ён стараецца не вылучацца з натоўпу і паводзіць сябе натуральна, раскавана, тым больш кідаецца ў вочы, што ён — чужы сярод чужых. Але ёсьць адрозьненьні. Украінцы амаль заўсёды размаўляюць на сваёй роднай мове. Беларусы — амаль ніколі. Часьцей за ўсё яны проста маўчаць.

Віталь Тарас

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG