Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прома-код «ИОСИФСТАЛИН» у піцэрыі ў Расеі


У Расеі ў піцэрыі «Papa John’s» прапаноўвалі бясплатныя піцы тым, хто ўвядзе прома-код і зробіць пакупку на 599 расейскіх рублёў.

Піцэрыі амэрыканскага брэнда Papa John’s у Расеі правялі акцыю з прома-кодам «ИОСИФСТАЛИН» — у выпадку яго выкарыстаньня (пры мінімальнай замове на 599 расейскіх рублёў) кліентам належала бясплатная піца, паведамляе «Настоящее время».

У камэнтары ў Фэйсбуку прадстаўнікі піцэрыі распавялі, што гаворка пра Сталіна ішла выключна ў кантэксьце папулярнай онлайн-гульні World of Tanks, дзе прадстаўлены танкі сэрыі ІС, названыя ў гонар Сталіна.
Пасьля гарачага абмеркаваньня ў сацсетках сетка Papa John’s прыбрала прома-код у архіў і выдаліла інфармацыю пра акцыю, якая праходзіла з 4 студзеня. У сетцы захаваліся копіі арыгінальнага аб’явы.


Шмат хто ў сацсетках былі абураныя акцыяй:


Праваабаронца Людміла Аляксеева, кіраўнік Маскоўскай Хэльсынскай групы, распавяла, што памрэ з голаду, але ня купіць піцу ў Papa John’s.

Пазьней сетка піцэрый прынесла прабачэньні за выкарыстаньне прома кода «ИОСИФСТАЛИН» у адной са сваіх рэклямных акцый.
«„Papa John’s“ ні ў якім разе ня мела мэты пераасэнсаваць ці даць сваю ацэнку дзейнасьці Сталіна — мы заўсёды стараемся быць па-за палітыкай. У гэты раз, на жаль, нам гэтага не ўдалося», — гаворыцца ў паведамленьні, апублікаваным на старонцы «Papa John’s» Укантакце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG